Патриота воспитывает патриот

Областной педагогический марафон «Патриота воспитает Патриот», посвящённый празднованию 80-й годовщины Победы советского народа в Великой Отечественной войне 

22 марта трудовой коллектив и учащиеся учреждения образования  приняли участие в митинге-реквием «Память» (в рамках Дня памяти трагедии в Хатыни)

Педагогі ў ваеннай гімнасцёрцы

Бірыч Уладзімір Антонавіч

      Ёсць у школьным музеі ўспаміны Уладзіміра Антонавіча Бірыч, удзельніка Вялікай  Айчыннай  вайны, які нарадзіўся ў 1925 годзе, заслужанага настаўніка: «У Антося  Бірыча  было чатыры сыны. А ўсяго ў сям’і налічвалася  сем  душ. На ўсіх  паўтара  гектара зямлі. Звычайная на той час у Шчорсах  сялянская  гаспадарка. I  зразумеў  гаспадар, што вырастуць  хлопцы, захочуць  аддзяліцца, кожнаму  свой  надзел  дай, а ў выніку  ўсе да  жабрацтва  скоцяцца. Але  мужык  ён быў кемлівы, і як ні цяжка было, паслаў  старэйшага вучыцца. Наперад  адчуваў, што веды могуць  адкрыць  дарогу да  лепшай долі

  Вось так я і закончыў сем класаў польскай школы. Навука давалася лёгка, было і жаданне прадоўжыць заняткі. Але не заўсёды жаданні супадаюць з магчымасцямі, таму і пакінуў вучобу.

   Усё адмянілася ў верасні 1939 года. Уваскрэсла і патаемная надзея атрымаць сапраўдную адукацыю, а хутка і магчымасць прадставілася паехаць у Вільню. Там, адзін у чужым горадзе, без дапамогі паступаю ў гімназію. А калі даведаўся, што ў Навагрудку адкрылася сярэдняя школа, вярнуўся на радзіму і паступіў у сёмы клас. Але не паспеў атрымаць пасведчанне аб заканчэнні сямігодкі, як пачалася вайна. Тут ужо стала не да вучобы. У час акупацыі займаўся звычайнай сялянскай работай. А ў 1944 годзе ў дзевятнаццаць год стаў салдатам. Разам з такімі ж навабранцамі мяне накіравалі ў Жытомір, дзе вучыўся «пісаць» чэргамі са свайго «максіма». А потым асвойваў гэту навуку ў саставе 5-й ударнай арміі на тэрыторыі Полыпчы. I сёння жывуць у памяці жорсткія баі на Сандамірскім плацдарме. Аб гэтых падзеях напамінаюць і раны, атрыманыя на другі дзень наступлення. Знявечаны асколкамі варожай міны, я быў дастаўлены ў Калінінскі шпіталь, дзе пасля доўгага лячэння быў прызнаны непрыгодным да страявой службы і накіраваны дамоў. I зноў аказаўся на раздарожжы. Хочацца атрымаць якую-небудзь прафесію, а сярэдняй адукацыі няма. I тады прымаю дзёрзкае рашэнне — здаваць экзамены адразу за курс сярэдняй школы. Паспяхова здаўшы экстэрнам экзамены за дзесяць класаў, з такім жа поспехам вытрымаў выпрабаванні ва універсітэце.” Закончыў Уладзімір Антонавіч фізіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І.Леніна  ў 1951 годзе. Як успаміналі  аднагрупнікі Валодзі :” Вучыўся ён  ахвотна і лёгка, хаця жыццё не назавеш бязвоблачным. Але на лёс не вельмі наракаў, а цалкам аддаўся навуцы.” Калі з’явілася перспектыва стаць навуковым супрацоўнікам і  прапанавалі пайсці ў аспірантуру, рашуча адмовіўся. Шырокі выбар меў і пасля накіравання ў Баранавіцкі абласны аддзел народнай адукацыі, але цягнула Уладзміра Антонавіча, маладога настаўніка, ў родныя мясціны. Згадзіўся папрацаваць у Турцы. I так атрымалася, што тут, у гэты м мястэчку, прыйшлося выкладаць фізіку і матэматыку трыццаць шэсць гадоў. За добрасумленную працу Уладзіміру Антонавічу прысвоілі званне выдатніка народнай асветы БССР і ўзнагародзілі  Граматай Міністэрства адукацыі БССР , якімі  ён вельмі ганарыўся. Пахаваны ў аграгарадку Турэц

Пётр Петрович Зезюля

Перед нами славная биография еще одного педагога – Петра Петровича Зезюли. Он родился в 1914 году. В 1940 году окончил исторический факультет Белорусского государственного университета имени В. И.  Ленина, участник Великой Отечественной войны. Вся деятельность Петра Петровича связана с Турецкой средней школой, где он начал работать в августе 1947 года. Петр Петрович Зязюля награжден почетным знаком «Отличник народного образования».

     В довоенный период Петр Петрович Зязюля работал в деревне Ленина, что в Случчине. Однако на короткое время ему пришлось «сеять разумное, доброе, вечное». В 1940 году сельские учителя были призваны на действительную военную службу. Петр Петрович прошел его в 28-м отдельном корпусном зенитно-артиллерийском дивизионе, который располагался в Перемышле. Летом 1941 года дивизия находилась в летних лагерях, где отрабатывала боевые навыки в полевых условиях. Это было обычное учение, но ситуация вызывала беспокойство. Никто не говорил о войне вслух, но неожиданно зенитки были отозваны к месту постоянной дислокации. Они ехали с надеждой добиться увольнения со службы, ходили в город, фотографировались. Однако этого не предполагалось. В четыре часа утра 22 июня солдат разбудил не горнист, а взрыв вражеского снаряда в расположении части. Так началась для Петра Зязюлы война, отступления, окружения и выходы из них. Им повезло дважды – они вышли к своим. Но когда они вышли к Умани, прорвать вражеское окружение не удалось.

  Страшное слово – плен. Тяжелая работа на кирпичном заводе, где 22 тысячи военнопленных прогнули спину оккупантам в положении рабов. Они готовились к побегу, но решили дождаться более удобного момента, когда их депортируют в Германию. В этот момент немцы решили освободить заключенных украинцев. Это был шанс, и Петр Зязюля им воспользовался. Вместе с несколькими верными товарищами он записался к украинцам и оказался за колючей проволокой. Дорога домой была полна опасностей.         В ноябре 1944 года его опять призывают  в армию. На этот раз в 43 гвардейский тяжело-танковый полк. Там в одном из боёв он был ранен. Через некоторое время наступил победный май 1945 года. Вернулся солдат на родину, а там встретили его одни пепелища  и комины на них. Помог брат, который служил в Барановичах, позвал к себе. Приехал к нему на несколько дней, а остался навсегда. Работал в Турецкой средней школе заместителем директора по учебной работе, учителем истории. И когда на уроке рассматривали тему войны, то приводил учитель детям примеры не с учебника, а собственной тяжёлой фронтовой  и партизанской одиссеи, за которую имел орден Отечественной войны I ступени, медали «За взятие Кёнигсберга», «За Победу над Германией», «Партизану Великой Отечественной войны  І ступени”.

Батурэвіч Фёдар Міхайлавіч

Ваенны і настаўніцкі шлях і ў Батурэвіча Фёдара Міхайлавіча, які нарадзіўся ў 1916 годзе на Магілёўшчыне, быў нялёгкі. Закончыў гістарычны факультэт Магілёўскага педінстытута. У 1940 – 1944 гадах –  удзельнік баявых дзеянняў з белафінамі, а потым абараняў Ленінград. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 1 ступені (1985 год), медалямі “За Адвагу”, ”За абарону Ленінграда”, ”За Перамогу над Германіяй”. З 1949 па 1954 – дырэктар Турэцкай сярэдняй школы, з 1954 па 1977 год – дырэктар Жухавіцкай сярэдняй школы. Заслужаны настаўнік БССР (1960 год). Памёр у 1995 годзе.

Шыленок Іван Мікалаевіч

Настаўнік Іван Мікалаевіч Шыленок нарадзіўся ў 1920 годзе ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці. З 1937 па 1938 гады вучыўся на фізіка – матэматычным  факультэце Гомельскага настаўніцкага інстытута. З кастрычніка  1939 года па лістапад 1944 года –  служба ў радах Чырвонай Арміі, два разы  быў паранены ў баях за Харкаў. Завочна закончыў БДУ, фізіка – матэматычны факультэт. З жніўня 1949 года працуе ў Турэцкай сярэдняй школе настаўнікам матэматыкі, з 1959 па 1971 год –  намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Турэцкай сярэдняй школы  рабочай моладзі. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2 ступені. Медалью “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 – 1945 гг.”,  юбілейнымі медалямі. Памёр у 1983 годзе,  пахаваны ў аграгарадку Турэц.

Салавей Канстанцін Канстанцінавіч

Салавей Канстанцін Канстанцінавіч нарадзіўся 14 студзеня 1926 года ў вёсцы Малюшычы, у 1939 годзе скончыў сем класаў польскай школы, а ў 1941 годзе – восьмы клас СШ №1 горада Навагрудка. У 1943- 1944 гадах – партызан атрада імя Молатава Баранавічскай партызанскай брыгады. З кастрычніка 1944 года па сакавік 1947 года служыў у радах Чырвонай Арміі. Быў узнагароджаны медалём “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 – 1945 гг.”. У 1947- 1948 гадах вычыўся ў Навагрудскім педвучылішчы, завочна закончыў філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці настаўнік рускай мовы і літаратуры. Працаваў загадчыкам Браносаўскай пачатковай школы з 1948 па 1950 год, а з 1950 па 1956 год быў дырэктарам Турэцкай вячэрняй школы.У 1956 годзе Канстанцін Канстанцінавіч пакінуў педагагічную работу па прычыне цяжкай хваробы,  памёр у 1966 годзе. Пахаваны ў аграгарадку Турэц.