Беларуская мова — родная мова

План правядзення Тыдня беларускай мовы і літаратуры да Дня роднай мовы ў 2026 годзе

СПРАВАЗДАЧА АБ ПРАВЕДЗЕНЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАХ У МЕЖАХ СВЯТКАВАННЯ МІЖНАРОДНАГА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ

СПРАВАЗДАЧА АБ ПРАВЕДЗЕНЫХ  МЕРАПРЫЕМСТВАХ  У   МЕЖАХ СВЯТКАВАННЯ  МІЖНАРОДНАГА  ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ ДУА “ТУРЭЦКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА”

 Першы дзень . 16 лютага 2026 г. 

   Ва ўстанове адукацыі на агульнашкольнай лінейцы адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня  роднай мовы «Родная мова, цудоўная мова! Ты нашых думак уток і аснова». Былі запрошаны вучні 1-11 класаў, якія пазнаёміліся з планам мерапрыемстваў Тыдня.

   Вучні  6 — 11 класаў прынялі  ўдзел у прэзентацыі відэаролікаў “Камплімент роднай мове”

   З мэтай папулярызацыі беларускай мовы і развіцця цікавасці да роднага слова вучні школы прынялі ўдзел у інтэрактыўным  перапынку “Размаўляй са мной па-беларуску”

Дзень другі, 17.02.2026 г.

   Вучні 7-8 класаў прынялі ўдзел ў інтэлектуальнай гульні “Галоўнай была свабода” ( да 95- годдзя з дня нараджэння  У.Караткевча). Мэта гульні : сістэматызаваць веды па апавя-даннях Уладзіміра Караткевіча “Лебядзіны скіт” і “Паром на бурнай рацэ”; развіваць пазнавальную актыўнасць, удасканальваць навыкі працы ў камандзе; выхоўваць цікавасць да беларускай літаратуры. У гульні ўдзельнічала дзве каманды. Вучні паспяхова справіліся з прапанаванымі заданнямі.

Перамагла дружба.

   Цікава і займальна прайшла квэст-гульня “ У пошуках літары Ў.” Вучні 1 класа пазнаёміліся з прадметамі беларускага побыту, іх назвамі і прызначэннем. Складалі простыя сказы на беларускай мове. З вялікім задавальненнем адгадвалі загадкі.

   У школьнай бібліятэцы вучні наведалі выставу “Пісьменнікі-юбіляры.

Дзень трэці, 18.02.2026 г.

   18 лютага ў рамках Тыдня беларускай мовы для вучняў 6-8 класаў праведзена эўрыстычная віктарына «Сцяжынкамі творчасці беларускіх пісьменнікаў». У час правядзення віктарыны акцэнтавалася ўвага на  непаўторнасці і адметнасці творчасці беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, на напеўнасць нашай роднай паэзіі, на складаныя праблемы, што закранаюцца ў празаічных творах.

   У 3 класе з мэтай  выхавання любові да роднай мовы, прывіцця цікавасці да кніг і чытання была праведзена гульня “Клуб Вясёлых і Знаходлівых. Зачараваныя казкай”. У час гульні вучні спаборнічалі ў конкурсах “Хто згубіў рэчы”, “Лепшы знаўца беларускай казкі”, “Казачныя героі”, “Каму адрасавана тэлеграма” і інш. Рабяты паказалі сябе цудоўнымі знаўцамі беларускіх народных казак.

Дзень чацвёрты, 19.02.2026 г.

   Дваццаць першага лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. У рамках Тыдня  роднай мовы ў 4 класе адбылася інфармацыйная сустрэча “Мая мілагучная мова”. Мерапрыемства было накіравана на пашырэнне ведаў вучняў пра гісторыю роднай мовы, яе прыгажосць і мілагучнасць. Дзеці з цікавасцю вызначалі фразеалагізмы па малюнках, чыталі вершы на беларускай мове, пазнаёміліся з  гісторыяй Дня роднай мовы.

   Выкананне беларускіх песень аб’яднала вучняў пачатковых класаў  на музычным перапынку «Спяваем па-беларуску разам». Усе ўдзельнікі атрымалі вялікую асалоду.

   Моўны турнір “Сябруем з родным словам”  сабраў знаўцаў беларускай мовы.  У гульні ўдзельнічала  дзве каманды  “Знаўцы” і “Разумнікі.”Вучні перакладалі  словы  на беларускую мову, тлумачылі значэнне фразеалагізмаў, удзельнічалі ў літаратурным конкурсе, адгадвалі рэбусы, чыталі вершы. Напрыканцы зрабілі ўзор з беларускіх слоў пра  родную мову.

Дзень пяты, 20.02.2026 г.

     20 лютага ў 2 класе прайшло займальнае мерапрыемства   падарожжа “У маю родную мову”. Рабяты здзейснілі вандроўку ў Краіну роднай мовы. У час мерапрыемства вучні з цікавасцю называлі “Сваё любімае слова па-беларуску”, разгадвалі рэбусы, злучалі слова з малюнкам, кожны змог прадставіць самае прыгожае слова, на яго погляд, складалі воблакі слоў, са слоў складалі сказы, чыталі вершы на роднай мове.

 Падарожжа завяршылася выставай малюнкаў “Люблю цябе, родная мова!”. Мерапрыемства садзейнічала пашырэнню слоўнікавага запасу вучняў, развіццю пазнавальнага інтарэсу, выхаванню павагі да Беларусі і беларускай мовы.

   Вучні і настаўнікі прынялі ўдзел у рэспубліканскай дыктоўцы

Дзень шосты, 21.02.2026

У рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры  для вучняў установы адукацыі арганізавана правядзенне літаратурнай гасцёўні «Меладычная мова — наша родная мова», дзе  з захапленнем слухалі песні беларускіх кампазітараў на словы беларускіх паэтаў, знаёміліся з творчасцю земляка, цікавага чалавека Аляксандра Паўлавіча Абадзінскага.

 

 

 

 

 

Каляндар юбілейных дат

Каляндар юбілейных дат, якія будуць адзначацца ў 2024/2025 навучальным годзе

 

верасень: 95-годдзе з дня нараджэння Мікалая Матукоўскага
кастрычнік: 75-годдзе з дня нараджэння Аляксея Якімовіча
лістапад: 115-годдзе з дня нараджэння Максіма Лужаніна125-годдзе з дня нараджэння Міхася Лынькова
снежань: 90-годдзе з дня нараджэння Івана Чыгрынава
студзень: 105-годдзе з дня нараджэння Міколы Аўрамчыка
85-годдзе з дня нараджэння Леаніда Дайнекі
люты: 100-годдзе з дня нараджэння Івана Навуменкі
90-годдзе з дня нараджэння Рыгора Барадуліна
сакавік: 185-годдзе з дня нараджэння Францішка Багушэвіча
105-годдзе з дня нараджэння Аляксея Пысіна
красавік: 85-годдзе з дня нараджэння Віктара Казько
май: 125-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Жылкі
чэрвень: 75-годдзе з дня нараджэння Аляксея Дударава
125-годдзе з дня нараджэння Кузьмы Чорнага
120-годдзе з дня нараджэння Петруся Броўкі
ліпень: 120-годдзе з дня нараджэння Пятра Глебкі
125-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Дубоўкі

 

 

Каляндар міжнародных і дзяржаўных свят

1 верасня – Дзень беларускага пісьменства

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

3 сакавіка – Сусветны дзень пісьменніка

21 сакавіка – Сусветны дзень паэзіі

27 сакавіка – Сусветны дзень тэатра

2 красавіка – Міжнародны дзень дзіцячай кнігі

15 красавіка Міжнародны дзень культуры

18 мая – Сусветны дзень музеяў

 25 мая – Дзень філолага