Мэта: павышэнне якасці адукацыйнага працэсу, забеспячэнне фарміравання функцыянальнай адукаванасці навучэнцаў праз эфектыўнае выкарыстанне лічбавых рэсурсаў для стварэння сучаснага, адаптыўнага і персанілізаванага адукацыйнага асяроддзя
Задачы:
1.Садзейнічаць павышэнню якасці адукацыйнага працэсу праз інтэграцыю ў адукацыйны працэс сучасных лічбавых рэсурсаў у тым ліку ў кантэксце фарміравання функцыянальнай адукаванасці навучэнцаў
2. Стварыць умовы для фарміравання ў педагагічных работнікаў навыкаў эфектыўнага выкарыстання лічбавых рэсурсаў, у тым ліку ў кантэксце фарміравання функцыянальнай адукаванасці
3. Спрыяць развіццю сацыяльных навыкаў і фарміравання законапаслухмяных паводзін у навучэнцаў у цесным ўзаемадзеянні сям’і і ўстановы адукацыі праз суадносіны прававых ведаў з каштоўнаснымі арыецірамі асобы, прыцягненне да сацыяльна-карыснай дзейнасці
4. Прадоўжыць работу па павышэнні эфектыўнасці здароўезберагаючага асяроддзя, фарміравання ў навучэнцаў адказных адносін да свайго здароўя як да асабістай і грамадскай каштоўнасці, стратэгіі бяспечных паводзін шляхам прапаганды здаровага ладу жыцця.
5. Прадоўжыць абнаўленне і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай, вучэбна-метадычнай, спартыўнай базы ўстановы адукацыі праз павелічэнне аб’ёмаў пазабюджэтнай дзейнасці, прыцягненне спонсарскіх сродкаў
