«Пасвячэнне ў першакласнікі»

26 верасня ў першым класе адбылося свята «Пасвячэнне ў першакласнікі». Яшчэ зусім нядаўна іх звалі дзецьмі, дашкольнікамі, а цяпер пра іх кажуць: «Гэта вучні!»

Каб даказаць, што яны сапраўды гатовыя да гэтага звання, вучням прыйшлося прайсці некалькі выпрабаванняў. Сярод іх былі і заданні на ўвагу, і загадкі, і гульні.

У канцы свята першакласнікі ўрачыста далі абяцанне добра вучыцца, быць стараннымі і выхаванымі. Кожнаму вучню ўручылі «Дыплом першакласніка».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *