Задачи и функции учреждения

Мэта: павышэнне якасці адукацыйнага працэсу, забеспячэнне фарміравання  функцыянальнай адукаванасці навучэнцаў  праз эфектыўнае выкарыстанне лічбавых рэсурсаў для стварэння сучаснага, адаптыўнага і персанілізаванага адукацыйнага асяроддзя

 Задачы:

1.Садзейнічаць павышэнню якасці адукацыйнага працэсу праз інтэграцыю ў адукацыйны працэс сучасных лічбавых рэсурсаў у тым ліку ў кантэксце фарміравання  функцыянальнай адукаванасці навучэнцаў

2. Стварыць умовы для фарміравання ў педагагічных работнікаў навыкаў эфектыўнага выкарыстання лічбавых рэсурсаў, у тым ліку ў кантэксце фарміравання  функцыянальнай адукаванасці

3. Спрыяць развіццю сацыяльных навыкаў і фарміравання законапаслухмяных паводзін  у навучэнцаў у цесным ўзаемадзеянні сям’і і ўстановы адукацыі праз  суадносіны прававых ведаў з каштоўнаснымі арыецірамі асобы, прыцягненне да сацыяльна-карыснай дзейнасці

4. Прадоўжыць работу па павышэнні эфектыўнасці здароўезберагаючага асяроддзя, фарміравання ў навучэнцаў адказных адносін да свайго здароўя  як да асабістай і грамадскай каштоўнасці, стратэгіі бяспечных паводзін шляхам  прапаганды здаровага ладу жыцця.

5. Прадоўжыць абнаўленне і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай, вучэбна-метадычнай, спартыўнай базы ўстановы адукацыі праз павелічэнне аб’ёмаў пазабюджэтнай дзейнасці, прыцягненне спонсарскіх сродкаў