Дзень бацькоўскай любові

У рамках тыдня, прысвечанага Дню бацькоўскай любові, члены аб’яднання па інтарэсах «Батлейка» прадставілі віншавальнае выступленне ў Храме Покрова Прасвятой Багародзіцы ў аграгарадку Турец.

Юныя ўдзельнікі падрыхтавалі батлеечную пастаноўку, прысвечаную Прасвятой Багародзіцы, прачыталі вершы пра маці і самыя дарагія словы, а таксама падарылі прысутным шчырыя пажаданні дабра, міру і здароўя.

Свята атрымалася светлым і кранальным, аб’яднаўшы дзяцей, бацькоў і ўсіх, хто прыйшоў падзяліць радасць гэтай сустрэчы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *