Жыццё без шкодных звычак

14 -17 сакавіка 2023 года ў рамках абласной інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Жыццё без шкодных звычак» ва ўстанове  адукацыі «Турэцкая сярэдняя школа»  прайшлі мерапрыемствы па фарміраванні навыкаў ЗЛЖ, захаванні і ўмацаванні здароўя навучэнцаў, прафілактыцы шкодных звычак  і залежных паводзін, наступстваў ужывання псіхаактыўных рэчываў,  інтэрнэт-залежнасці. Урок здароўя  “Вось ужо гэтыя шкодныя звычкі” (1 кл), ролевая гульня “Твае здароўе ў тваіх руках” (4 кл),  інтэрактыўны дыялог ” Правілы бяспекі ў сетцы Інтэрнэт” (5 кл.),   ролевая гульня  “Здароўе – гэта галоўная каштоўнасць чалавека” (6 кл.),  класная гадзіна –абмен думкамі  “Моладзь выбірае здаровы лад жыцця” (9 кл),  круглы стол “Мабільны тэлефон – сябар або вораг” (10 кл), псіхалагічны практыкум  “Зберажы сябе для жыцця” (5-9 кл), прафiлактычная гутарка з элементамi ролевай гульнi «Кошт залежнасцi — жыццё» (7-8 кл). У ходзе мерапрыемстваў вучні акрэслілі  асноўныя кампаненты здаровага ладу жыцця, абмеркавалі прытчы, рэальныя  жыццевыя сітуцыі  як не патрапіць у вір шкодных звычак,  стратэгіі паводзін у сітуацыях пагрозы жыццю, праглядзелі і абмеркавалі  відэаматэрыялы , рэкамендаваныя Рэспубліканскім цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі, відэаролікі прафілактычнай накіраванасці.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *