Наступіла доўгачаканае лета, а значыць у школьнікаў пачаліся канікулы! Лета — гэта адпачынак, разнастайныя забавы, час прыгодаў, цікавых гісторый і незабыўных уражанняў, час паходаў па прыгожых і памятных мясцінах нашай Радзімы. Без любові да Радзімы, яе мінулага і сучаснасці, без ведання гісторыі сваёй дзяржавы немагчыма пабудаваць будучыню.
З гэтай мэтай другога чэрвеня вучні пятага і шостага класаў адправіліся па месцах баявой славы Турэцкага і Ярэміцкага сельскіх саветаў па маршруце «агр. Турэц –агр. Ярэмічы– р. Нёман– п. Першамайскі –агр.Турэц». Дзеці наведалі помнік загінуўшым воінам у гады Вялікай Айчыннай вайны ў цэнтры аг.Турэц, каля якога адбылося ўрачыстае адкрыццё паходу. Далейшы маршрут –агр. Ярэмічы ДУА «Ярэміцкая базавая школа ім. У.А. Калесніка»у якой вучні наведалі гісторыка-краязнаўчы музей імя У.А. Калесніка. Наступны прыпынак –р. Нёман.Тут дзеці любаваліся непаўторнай прыгажосцю прыроды адной зсамых найчысцейшых і знакамітых рэк у Беларусі. З цікавасцю дзеці знаёміліся з рэшткамі сядзібы “Вобрынка”, размешчанай у п. Першамайскім. У ходзе агляду пазнаёміліся з гістарычным мінулым сядзібы. Напрыканцы паходу каля помніка,у цэнтры аг.Турэц, класныя кіраўнікі правялі сярод удзельнікаў паходу віктарыну на веданне гісторыі падзей ваенных гадоў. Усе ўдзельнікі паходу паказалі сябе стойкімі і трывалымі турыстамі і запэўнілі, што заўсёды будуць памятаць аб гераічных подзвігах нашых землякоў, дзякуючы мужнасці якіх мы жывем пад мірным небам.