З Днём ведаў, з днём пачатку шляху да новых адкрыццяў, да поспехаў і радасных хвілін пазнання. Урачыстая лінейка 1 верасня паклала пачатак новаму 2023/2024 навучальнаму году. У Год міра і стварэння, год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашыскіх захопнікаў вучні ўстановы адукацыі з добрым настроем ідуць у краіну ведаў. Школьнікі гатовы старанна вучыцца дзеля шчаслівай будучыні сваёй краіны.