Чацвёртага верасня прадстаўнікі натарыяльнай канторы Карэліцкага раёна — Бердзюгіна Вольга Мікалаеўна, натарыус, і Каско Ірына Васільеўна, кансультант у рамках прававой асветы правялі занятак з вучнямі 8-11 класаў, прысвечаны правам і абавязкам непаўналетніх у грамадзянскім заканадаўстве. Заняткі прайшлі ў інтэрактыўнай форме: вучні актыўна задавалі пытанні і атрымлівалі кваліфікаваныя адказы. Сустрэча садзейнічала павышэнню прававой культуры падлеткаў і дапамагла ім лепш зразумець свае правы і абавязкі.

