Задачи и функции учреждения

Мэта: павышэнне вынікаў навучання праз  удасканаленне прафесійнай кампетэнцыі настаўнікаў па фарміраванні чытальніцкай адукаванасці навучэнцаў, развіццё вучэбна-пазнаваўчых кампетэнцый у навучэнцаў, арыентаваных на дасягненне  вучэбных і жыццёвых мэтаў, павелічэнне аб’ёма і глыбіні прадметных і метапрадметных ведаў.

 Задачы:

1. Садзейнічаць павышэнню вынікаў навучання праз удасканаленне метадаў і прыёмаў па развіцці і ацэнцы чытальніцкай адукаванасці навучэнцаў ў рамках вучэбнага і факультатыўнага заняткаў  

          2. Стварыць умовы для павышэння ўзроўня прафесійнай кампетэнцыі настаўнікаў па фарміраванні і развіцці чытальніцкай адукаванасці навучэнцаў шляхам засваення эфектыўных метадаў і прыёмаў

          3. Спрыяць фарміраванню прававой культуры навучэнцаў і  здольнасці прымянення  атрыманых  ведаў  ў паўсядзённым жыцці праз прадаганду права, развіццё ведаў аб прававых нормах,  актыўнае ўзаемадзеянне  з  грамадскімі арганізацыямі, дзейнасць якіх накіравана  на прававую асвету моладзі

4. Садзейнічаць фарміраванню матывацыі навучэнцаў на здаровы лад жыцця праз выпрацоўку ведаў і уменняў, навыкаў захавання і ўмацавання здароўя, бяспечных і адказных паводзін

5. Прадоўжыць работу па развіцці прадметна-развіваючага асяроддзя дашкольных груп, прадметных кабінетаў, стварэння ўмоў для бяспечнага прабывання вучняў ва ўстанове адукацыі на аснове актыўнага прыцягнення спонсарскіх сродкаў, сродкаў ад пазабюджэтнай дзейнасці