Мэта выхаваўчай работы:
стварыць умовы для духоўна-маральнага,
фізічнага развіцця асобы дзіцяці, станаўлення яго актыўнай сацыяльнай
пазіцыі, фарміравання пазітыўнага сацыякультурнага вопыту, імкнення да
здаровага ладу жыцця
Задачы:
- Спрыяць фарміраванню каштоўнасных адносін да здаровага ладу жыцця
праз засваенне асноўных спосабаў і метадаў захавання і ўмацавання здароўя - Садзейнічаць фарміраванню грамадзянска-патрыятычнай і сацыяльнай
пазіцыі асобы праз развіццё самастойнасці, актыўнасці як асноўных умоў
сацыяльнай і асобаснай паспяховасці - Выкарыстоўваць эфектыўныя формы ўзаемадзеяння з сем’ямі вучняў,
павышэння ролі сям’і ў выхаваўчым працэсе і кіраванні ўстановай адукацыі - .Арганізаваць педагагічнае суправаджэнне навучэнцаў у працэсе засваення
імі агульначалавечых свецкіх і хрысціянскіх духоўных гуманістычных
каштоўнасцей, ідэалогіі беларускай дзржавы, навыкаў здаровага ладу
жыцця.
Вучнёўскае самакіраванне — гэта магчымасць для вучняў самім планаваць, арганізоўваць сваю дзейнасць, удзельнічаць у рашэнні пытанняў школьнага жыцця, праводзіць мерапрыемствы, якія выклікаюць цікавасць. Удзел у рабоце вучнёўскага самакіравання садзейнічае развіццю пачуцця датычнасці да ўсяго, што адбываецца ў класе, школе, а значыць, і краіне.
Удзел у школьным самакіраванні — гэта магчымасць прадэманстраваць унікальнасць сваёй асобы, пераадолець цяжкасці, несці адказнасць за свае ўчынкі, навучыцца супрацоўніцтву.