У час летніх канікул ва ўстанове адукацыі будуць працаваць прышкольныя лагеры
лагер працы і адпачынку «Садружнасць».
Рэжым работы: з 17.06 па 08.07 з 8.00 да 16.00.
Во время работы лагерных смен работает дежурная группа с 16.00 до 17.00
План работы лагеря труда и отдыха с дневным пребыванием «Содружество»
17.06.2024. «Вот и началась наша трудовая одиссея». Первый день – это не только труд и отдых, н ещё и создание модели безопасного поведения в лагере, встреча настоящих друзей, готовых работать на благо своей Родины. Итак, вперёд, на тропинку эффективного лета.
18.06.2024. Как много можно найти интересного в нашем неповторимом Кореличском районе. Экскурсия на предприятие «Мирские узоры» тому подтверждение. Сотрудники предприятия стараются от всей души, создают только качественную продукцию.
19.06.2024. Трудолюбие – духовно-нравственная норма жизни человека. А после трудовой деятельности нам ещё необходимо просмотреть видеофильм «Ты сам отвечаешь за свою жизнь» и поговорить о важности для каждого из нас ведения здорового образа жизни.
20.06. 2024. Природные сокровища вокруг нас. После трудового дня очень приятно оказаться возле одной из самых удивительных рек Беларуси – Неман. Интересно понаблюдать за природой возле реки, послушать, как переговариваются стремительные речные волны.
21.06.2024. Память в наше сердце стучится. Работали с чувством гордости за нашу родную страну, за чистое мирное небо над головой. На протяжении дня приняли участие в вахте Памяти, побывали на детском сельском сходе в агрогородке Еремичи.
План работы лагеря труда и отдыха с дневным пребыванием «Содружество»
26.06 – дзень першы. Адкрыццё лагернай змены ( у рамках рэспубліканскага праекта “Правільнае лета”).
24.06.2024. Труд на благо Родины прежде всего, а после трудового дня в рамках проекта “Шаг к успеху” говорим о профессиях и профессионализме.
25.06. 2024.Спорт и физическая культура являются обязательными в лагере труда и отдыха.
Першы дзень лагернай змены – гэта планаванне працоўнай дзейнасці і абмеркаванне творчых мерапрыемстваў. У гутарцы выявілася, што асноўная мэта знаходжання дзяцей у лагеры працы і адпачынку – адпачыць, заняцца самаразвіццём, праявіць самастойнасць у павелічэнні сямейнага бюджэту. Вельмі дружна ўзяліся за справу, сапраўдная садружнасць сяброў – пялёсткі будучага нашай краіны. У гэты дзень удзельнікі лагера наведалі музейны ўрок “У радзімы маёй шлях нялёгкі таксама”, дзе па-новаму стараліся асэнсаваць пакручасты шлях сваёй Радзімы, успомніць імёны герояў-землякоў, што аддалі сваё жыццё за мірнае неба, за шчаслівае будучае.
27.06 – дзень другі. У мірны час з добрымі справамі. “Працуем старанна, каб упрыгожыць сваю родную зямлю”. Перапады ў надвор’і зусім не палохаюць ўдзельнікаў лагернай змены. Раніцай зрабілі зарадку і за работу – падрыхтавалі памяшканне да прыёму зерневых культур. А пасля абеду ўдзельнікі лагера прынялі ўдзел у правядзенні сустрэчы ад усёй душы “Прыгажосць духоўнай спадчыны”. Наведалі Турэцкую Свята Пакроўскую царкву, падрабязна пазнаёміліся з гісторыяй стварэння помнікаў духоўнай культуры Карэліччыны
28.06. – дзень трэці. Насустрач адкрыццям новага. “Для нас лета – нечаканыя адкрыцці на карысць сабе і акружаючым”Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь удзельнікі лагернай змены вялі гутарку аб імкненні беларускага народа берагчы мір у імя дабра і стварэння. Па даннай тэматыцы пазнаёміліся з артыкуламі перыядычнага друку: “Беларусь сёння”, “Гродзенская праўда”, “Полымя” “Звязда”, прэзентавалі выставу літаратуры “У імя міру на зямлі”. Выказалі сваё меркаванне аб галоўным прызначэнні чалавека – зрабіць усё, каб родная краіна развівалася і квітнела. Падзяліліся ведамі аб вялікім подзвігу нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб слаўных справах сваіх землякоў. Ушанавалі памяць тых, хто не вярнуўся з поля бою, і хто памёр ад ран пасля вайны. З гонарам у душы адзначылі, што беларускі народ – гераічны народ, які глыбока паважае сваю гісторыю і свята ўшаноўвае памяць аб сваіх героях
29.06 – дзень чацвёрты. “Радзіма мая дарагая”. “З гонарам за Беларусь” (у рамках акцыі “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”)
Вельмі хутка прайшоў дзень у лагеры. Быў насычаны цікавымі значымымі мерапрыемствамі: гутарка “Працоўныя традыцыі беларусаў”, інтэрактыўная гульня-сустрэча “Духоўна-маральныя вехі нашага народа”, працоўная акцыя, час духоўнасці “Спяваем разам песні пра нашу Радзіму”. Асабліва цікава было пачуць гісторыю пра традыцыі нашага народа, яго духоўную спадчыну. Яшчэ раз упэўніліся, якімі шматлікімі скарбамі валодае наш народ.
30.06 – дзень пяты. “Дзень напоўнены таямніцамі”. “Імкнёмся да таямніц роднай зямлі” (у рамках Года міру і стварэння)
Дзень вялікага ўрачыстага мітынгу, прысвечанага Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Удзельнікі лагернай змены чыталі вершы, прызнаючыся ў любові да сваёй роднай зямлі. Пасля працы прынялі ўдзел у экскурсіі “Ад помніка да помніка” (у рамках “Усебеларускай маладзёжнай экспедыцыі “Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства.”). Святы абавязак кожнага з нас – ушаноўваць памяць тых, хто дапамог заваяваць і замацаваць незалежнасць нашай роднай зямлі.
04.07 –“Малая Радзіма – адкрыццё новага, раней нязведанага” (у рамках акцыі “Я гэты край радзімаю заву”). “Жывём дзеля лепшага на зямлі”.
Падчас работы лагернай змены шмат увагі адводзіцца самаразвіццю ў сабе патрэбнасці імкнуцца весці здаровы лад жыцця. У малюнках і плакатах пад назвай “Чысціня фізічная і духоўная” стараліся выразіць сваё разуменне важнасці не толькі самому весці здаровы лад жыцця, але і прызываць да гэтага сваіх сяброў. Нягледзячы на дажджлівае надвор’е, з захапленнем прынялі ўдзел у працоўным дэсанце, вывучалі гістрыю роднага краю падчас інфармацыйнай гадзіны.
05.07. Вывучэнне духоўнай культуры Беларусі, наведванне памятных мясцін”. “Зярняткі мудрасці шукаем на сцяжынках краю”. (у рамках цыкла мерапрыемстваў, прысвечаных Году міра і стварэння)
Чым мы, беларусы, адметныя. Можа сваёй апантанасцю ў працы, імкненнем дапамагчы іншым людзям, ікненнем зрабіць кожны свой новы дзень непаўторным і незвычайным. Кожную раніцу спяшаемся на працу, радуемся ў душы, што маем магчымасць самастойна зарабіць сабе грошай, папоўніць сямейны бюджэт. Але душу запаланяе і яшчэ адна думка – мы робім адну карысную справу – дапамагаем дзяржаўнаму прадпрыемству. Ад гэтага так радасна. 05 ліпеня выхаванцы лагера працы і адпачынку “Садружнасць” прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы па тэме “Прафарыентацыя і прафесіяналізм” у рамках інфармацыйна-асветніцкай акцыі “Шлях да поспеху”. Па актуальных пытаннях сучаснасці вялі дыялог з намеснікам дырэктара дзяржаўнага прадпремства “Чарняхоўскі-Агра” Алена Анатольеўнай Макар і загадчыцай аддзелам культуры і дасуга “Турэцкі дом культуры” Жанай Эдуардаўнай Комар.
06.07 “Подзвіг народа ў гісторыі малой радзімы”. “Вывучаючы гераічную гісторыю малой радзімы, пазнаём мудрасць жыцця” (у рамках патрыятычнай акцыі “Перамозе – 78”)
У час віртуальнай экскурсіі звярталася ўвага на слаўныя мясціны Рэспублікі Беларусь, на біяграфію знакамітых землякоў, якія шмат зрабілі для росквіту сваёй Радзімы. Таксама ўдзельнікі лагера наведалі віртуальную экскурсію “Дарогамі памяці і смутку” (да 80-годдзя трагедыі Хатыні).